Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў траўні склала 17 %

Паводле падлікаў Белстату, у траўні, у параўнанні з сёлетнім красавіком, спажывецкія цэны ў краіне выраслі на 0,7 %. Пры гэтым у параўнанні з леташнім траўнем цэны выраслі на 17 %.

Харчы ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года. Фота: Белсат

З пачатку гэтага года спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 11,9 %. Белстат таксама паведамляе, што інфляцыя запавольваецца. У прыватнасці за травень цэны ў нашай краіне выраслі на 0,7 %. Але пры гэтым за каляндарны год інфляцыя склала 17 %.

У сёлетнім красавіку гадавая інфляцыя была на ўзроўні 16, 8 %.

Найбольш за год у Беларусі падаражэлі харчы – 19,3 %, неспажывецкія тавары сталі даражэйшымі на 18,7 %, цэны на паслугі выраслі на 10,8 %.

Улады краіны запланавалі інфляцыю паводле вынікаў 2022 года на ўзроўні 6 %.

Інфаграфіка

Схадзілі па крамах за дзень да вайны і сёння, купілі тое самае – на колькі больш заплацілі?

02.06.2022 18:20

 

Алена Аляксандрава, belsat.eu


#Беларусь