Мужчына інсцэнізаваў самагубства, каб разыграць сям’ю. Цяпер яму пагражае тэрмін

Увечары 18 чэрвеня 61-гадовы жыхар вёскі Падкраічы Бярозаўскага раёну ў стане алкагольнага ап’янення пачаў скандал.

Падчас сваркі мужчына выбег у двор, пагражаючы пакончыць жыццё самагубствам. Неўзабаве пачуліся два стрэлы, пасля чаго прыбеглі сваякі. Убачыўшы на зямлі нерухомае цела скандаліста, яны выклікалі хуткую дапамогу, а медыкі, адпаведна, паведамілі ў праваахоўныя органы, паведамляе мясцовы партал Bereza.by.

Зброя, з якой нібыта застрэліўся мужчына. Крыніца: bereza.by

Калі на месца здарэння прыбылі медыкі і міліцыя, высветлілася, што мужчына «ўваскрэс», патлумачыўшы прысутным свае паводзіны жаданнем разыграць сямʼю.

Цяпер мужчыну пагражае тэрмін за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі. Мужчына ж сцвярджае, што гладкаствольную паляўнічую стрэльбу неўстаноўленай мадэлі ён знайшоў.

Hавiны

У Менску на камбінаце сілікатных вырабаў выбухнула алюмініевая пудра

25.06.2022 10:43

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь