Улады пазбавілі рэгістрацыі арганізацыю незалежнага прафсаюза «Нафтана», а затым выселілі з офісу

У Наваполацку з офісу высялілі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюза «Нафтана», паведамляюць праваабаронцы.

Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі.

Прахадная заводу «Нафтан». Фота: Sputnik / Сяргей Пушкін

Прадстаўнікі прафсаюза планавалі абскардзіць рашэнне аб ліквідацыі ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся.

На незалежны прафсаюз «Нафтана» і яго чальцоў аказваецца ціск з боку беларускіх уладаў. Так, лідарка прафсаюзу Вольга Брыцікава ў лютым-красавіку правяла за кратамі запар 75 содняў. У сярэдзіне траўня ў Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў.

Hавiны

Затрыманых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў прызналі палітвязнямі

2022.05.13 17:55

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь