Барабаншчык стаў кулямётчыкам. Памяці Васіля Атама Грудовіка

Youtube
Html 5
				   </div></div>

Васіль Грудовік пасля сутыкнення з пінскай міліцыяў у 2020 годзе мусіў з’ехаць у Польшчу і стаў адным з арганізатараў гурта «Belarusian Tryestory». Пасля ўварвання Расеі ва Украіну ён далучыўся да палка Кастуся Каліноўскага і змяніў барабан на кулямёт. Сябры хочуць зрабіць кліп, каб ушанаваць памяць пра яго.
Павел і Юля 2020 год сустрэлі ў Пецярбурзе, дзе да таго ўжо пражылі пяць гадоў. Але сувязяў з Беларуссю не гублялі і, як тысячы іншых суайчыннікаў за мяжой, 9 жніўня 2020 года пайшлі ў пасольства, каб аддаць свой голас за Святлану Ціханоўскую.
У дзень выбараў мы прыйшлі ў консульства, не далі нам прагаласаваць, але там сабралася вялікая колькасць людзей, якія не прагаласавалі, і мы з 11-й да 20-й гадзіны там прастаялі. І перад намі яшчэ было там 100 метраў чаргі», – успамінае Павел пра тое, што папярэднічала першаму мітынгу беларусаў у Пецярбурзе. – На наступны дзень, калі ўбачылі праз інтэрнэт, што адбывалася ў Беларусі, якія жахі, якія страшны гвалт, мы прыйшлі зноў да гэтага консульства і пачалі збірацца кожны дзень».
Разам з Паўлам у мітынгах удзельнічала і Юля. Разам спявалі песні, якімі падтрымлівалі ў тым ліку Ігара Лосіка і Аляксея Навальнага. Гэта прывяло да арышту. А пасля вызвалення і пагрозы дэпартацыі ў Беларусь пара пастанавіла перабрацца ў Польшчу. Тут у Варшаве Павел і Юля сустрэлі Васіля Грудовіка, які дапамог ім. А каб дапамагаць іншым, сябры арганізавалі гурт «Belarusian Tryestory». Аднак, калі пачалася вайна ва Украіне, Васіль Грудовік не змог застацца абыякавым, далучыўся да палка Кастуся Каліноўскага. Ён загінуў 26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам.

Цяпер Павел і Юля збіраюць сродкі, каб зрабіць музычны кліп на песню пра Васіля Атама Грудовіка. Па дапамогу яны звяртаюцца да гледачоў праграмы «Беларус беларусу». Магчыма, нехта з мастакоў захоча дапамагчы гурту «Belarusian Tryestory» ў працы над кліпам.

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваімі гісторыямі альбо падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

The post Барабаншчык стаў кулямётчыкам. Памяці Васіля Атама Грудовіка appeared first on belsat.eu.

#Беларусь