Мінінфарацыі абурылася адлучэннем тэлеканалу ад спадарожнікавай трансляцыі

Міністэрства інфармацыі Беларусі выказала абурэнне пастановаю кампаніі «GlobeCast» аб адлучэнні тэлеканалу «Беларусь-24» ад спадарожнікавай трансляцыі. Цяпер прадукцыя дзяржаўнага тэлеканалу стала недаступнай у шэрагу краінаў еўрапейскага і ціхаакіянскага рэгіёну, паведамляе ведамства.

Міністэрства інфармацыі Беларусі лічыць абуральным той факт, што дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-24» адлучылі ад спадарожнікавай трансляцыі.

«Адміністрацыя кампаніі «GlobeCast» нават не знайшла часу афіцыйна апавясціць сваіх шматгадовых партнёраў з Белтэлерадыёкампаніі пра намер спыніць супрацу», – абураюцца беларускія чыноўнікі.

Міністэрства інфармацыі лічыць, што ў дачыненні дзяржаўнага тэлеканалу паступілі беззаконна і гэты крок сведчыць пра татальную стэрылізацыю інфармацыйнай прасторы заходніх краінаў.

Пры гэтым у Мінінфармацыі не бачаць, што ўлады фактычна цалкам знішчылі недзяржаўныя рэдакцыі ў краіне. За кратамі цяпер некалькі дзясяткаў журналістаў, якіх арыштавалі за іхную прафесійную дзейнасць. Не бачаць чыноўнікі і распальвання варажнечы ды іншых парушэнняў заканадаўства ў выступах на тэлебачанні з боку прапагандыстаў.

На сайце ведамства пасля навіны пра абурэнне адлучэннем выстаўленая таксама інфармацыя пра прызнанне новых рэсурсаў экстрэмісцкімі.

Hавiны

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне «Русскому радио»

09.06.2022 10:54

Алёна Аляксандрава, belsat.eu


#Беларусь