На святара Уладзіслава Багамольнікава завялі крымінальную справу пасля 100 содняў на Акрэс…

На святара Уладзіслава Багамольнікава, які сядзіць на Акрэсціна ўжо 100 содняў запар, завялі крымінальную справу. Яго вінавацяць паводле «народнага» артыкулу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў у 2020 годзе маліўся за Рамана Бандарэнку на плошчы Пераменаў. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў стаў фігурантам крымінальнай справы. Яна заведзеная паводле «народнага» артыкулу «Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», даведаліся праваабаронцы.

Багамольнікава затрымалі 31 жніўня, з той пары ён сядзіць у ізалятары на Акрэсціна. Суды раз за разам давалі яму новыя тэрміны: агулам сем арыштаў, ён за кратамі ўжо 100 содняў. У зняволенні святар галадаваў і перахварэў на ковід.

Багамольнікаў – клірык прыходу менскага сабору Богаяўлення, сябра Епархіяльнага суда Менскай епархіі, выкладчык філасофіі ў Менскай духоўнай акадэміі. Ён служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку, а таксама браў галадаванне на знак падтрымання палітвязня Ігара Лосіка.

Святар прызнаны палітвязнем.

Разбор

Прэсінг і іншыя катаванні. Навошта рэжым працягвае ціснуць на палітвязняў

2022.12.01 15:20

Сяргей Крот belsat.eu

The post На святара Уладзіслава Багамольнікава завялі крымінальную справу пасля 100 содняў на Акрэсціна appeared first on belsat.eu.

#Беларусь