Наталлі Качанавай прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Полацкага раёну

Старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу, ураджэнцы Полацку Наталлі Качанавай прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін Полацкага раёну». Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал Савету Рэспублікі.

Фота: sovrep/Telegram

Узнагарода прысвоена Наталлі Качанавай нібыта за «выхаванне ў моладзі патрыятызму і любові да радзімы», а таксама за «значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацка, захаванне і памнажэнне нацыянальнага культурнага набытку, умацаванне духоўных каштоўнасцей, актыўную грамадскую дзейнасць у Беларускім саюзе жанчын па павышэнні ролі жанчын у працэсах кіравання дзяржавай».

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў 1160-годдзе Полацка, Наталля Качанава прысутнічала на ёй асабіста.

У красавіку гэтага года блізкую да Лукашэнкі чыноўніцу ўзнагародзіў ордэнам Дружбы прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Hавiны

Дзе атрымаць еўрапейскую адукацыю? Агляд магчымасцяў для беларусаў

2022.05.28 07:40

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь