Пётр Парашэнка другі раз за содні спрабаваў выехаць з Украіны

Былы прэзідэнт Украіны і лідар партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пётр Парашэнка зноў паспрабаваў перасекчы дзяржаўную мяжу Украіны з Польшчай. Пра гэта паведамляе выданне «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Парашэнка зноў прыбыў у пункт пропуску «Рава Руская», дзе напярэдадні, 27 траўня, ужо атрымаў адмову ў выездзе. Гэтым разам яму таксама не ўдалося выехаць.

Пётр Парашэнка на дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай 28 траўня 2022 года. Фота: pravda.com.ua

Паводле інфармацыі выдання, Парашэнка і людзі з яго атачэння прыбылі трыма аўтамабілямі. «Аб’язджаў чаргу па сустрэчцы і нарваўся на паліцыю», – дадала крыніца выдання. У пункце пропуску ён прадʼявіў дыпламатычны пашпарт.

Учора, 27 траўня, Пётр Парашэнка позна ўвечары прыбыў у пункт перасячэння дзяржаўнай мяжы ў Львоўскай вобласці «Рава Руская», аднак не змог выехаць. Падставай адмовы ў выездзе Парашэнка памежнікі назвалі праблему з пацвярджэннем рэчаіснасці дазвольнага дакументу.

Верагодна, з гэтай жа прычыны яго не выпусцілі і сёння.

Hавiны

Акупацыйныя ўлады закрылі межы Херсонскай вобласці і перавялі яе на маскоўскі час

2022.05.28 13:12

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь