У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі сайт Саюзу палякаў у Беларусі

У Беларусі зноў павялічыўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэтым разам у яго дадалі «люстэрка» сайту Саюзу палякаў у Беларусі.

Так пастанавілі 20 траўня ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

Скрыншот сайту Саюзу палякаў у Беларусі: nadniemnemgrodno.pl

У канцы мінулага года беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю тагачаснага сайту і асноўнага парталу Саюзу палякаў у Беларусі – znadniemna.pl.

У няволі дагэтуль застаюцца двое сябраў Саюзу палякаў у Беларусі. Гэта палітзняволеныя журналіст Анджэй Пачобут (яго трымаюць на «Валадарцы») і старшыня Саюзу палякаў Анжэліка Борыс (застаецца пад хатнім арыштам).

Hавiны

Дзе атрымаць еўрапейскую адукацыю? Агляд магчымасцяў для беларусаў

2022.05.28 07:40

Алена Рувіна, belsat.eu


#Беларусь